Улада3636

Макей: Беларусь і ЕС за два гады дасягнулі ў адносінах большага, чым за 20 гадоў санкцый

Беларусь і Еўрасаюз за апошнія два гады дасягнулі вельмі многага ў развіцці сваіх адносін. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews.

«Што тычыцца санкцый… Думаю, што мы рухаемся наперад, павольна, але нязменна. Бóльшая частка абмежавальных мер была адменена ў 2016 годзе. У двухбаковым парадку засталіся толькі некаторыя санкцыі. У першую чаргу, гэта эмбарга на гандаль зброяй. Гаворка ідзе пра гандаль спецыфічнай ваеннай тэхнікай, але не пра экспарт у цэлым, і гэта важна.

Справа ў тым, што мы б хацелі падтрымліваць нармальныя адносіны з Еўрапейскім саюзам, у першую чаргу гандлёва-эканамічныя.

Мы зацікаўлены ў эканамічным супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам. Чаму? Таму, што гэта дазваляе нам ўмацоўваць нашу эканоміку, захоўваць і ўмацоўваць палітычную незалежнасць. Менавіта таму мы вельмі зацікаўлены ў нармальным гандлёвым і эканамічным узаемадзеянні з Еўрапейскім саюзам. Думаю, што мы павольна рухаемся ў бок поўнай адмены санкцый, і спадзяюся, што гэта здарыцца ў найбліжэйшай будучыні»,

— заявіў міністр.

«Многае ўжо дасягнута, але яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Мы разумеем гэта. Калі існуюць нейкія адчувальныя тэмы — смяротнае пакаранне ці іншыя пытанні, — я думаю, што нашы партнёры павінны ўлічваць канкрэтныя абставіны, умовы, сітуацыю тут, у нашай краіне.

Паўтаруся, немагчыма дасягнуць ўсяго і адразу. Немагчыма легчы спаць у Савецкім Саюзе, а прачнуцца ў цалкам еўрапейскай дэмакратычнай дзяржаве. Гэта не значыць, што мы не хочам вучыцца. Мы гатовыя вучыцца, у тым ліку вывучаць еўрапейскія «падручнікі».

Але доўгі час мы жылі ў Савецкім Саюзе, у савецкую эпоху. Шмат у каго ў нашай краіне ўсё яшчэ захоўваецца савецкая ментальнасць. Таму што ў Савецкім Саюзе нас вучылі, што не індывідуальныя правы граюць галоўную ролю ў грамадстве, а калектыўныя правы, сацыяльныя правы павінны быць для нас на першым месцы. Права на адукацыю, на працу, на жыллё і гэтак далей. Да таго ж нашы людзі прывыклі жыць ва ўмовах, калі дзяржава клапоціцца пра іх. Яны заўсёды ведалі, што могуць разлічваць на дзяржаву. Гэтая ментальнасць ўсё яшчэ ўплывае на сітуацыю ў нашай краіне.

Акрамя таго, мы бачым негатыўныя прыклады ў некаторых суседніх краінах. Менавіта таму Беларусь хоча рухацца наперад асцярожна, не парушаючы стабільнасць у грамадстве», — сказаў Макей.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны4

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць