07.04.2018 / 10:21

Саудаўская Аравія плануе ператварыць Катар у востраў 5

Саудаўскі інвестыцыйны саюз плануе вырыць канал на мяжы з Катарам, ператварыўшы яго ў востраў, і рэалізаваць турыстычны праект у дадзеным рэгіёне, паведамляе саудаўская газета Sabq.

Штучны востраў у Досе (Катар). Фота © AP Photo / Hassan Ammar

Як чакаецца, гэтыя працы зоймуць усяго 12 месяцаў. На дадзены момант саюз чакае афіцыйнага дазволу ўладаў.

Шырыня канала складзе 200 метраў, глыбіня - 15-20 метраў і даўжыня - 60 кіламетраў. Такім чынам, падобны канал зможа прымаць усе віды марскіх судоў. Саудаўская Аравія зможа звязаць пры дапамозе новага марскога шляху партовы горад каралеўства Салвэсь і раён Хур аль-Адзідзі, размешчаныя па краях сухапутнай мяжы з Катарам.

Плануецца, што на рэалізацыю гэтага праекта спатрэбіцца вылучыць 2,8 мільярда саудаўскіх рыалаў (каля 600 мільёнаў еўра), піша выданне.

Згодна з праектам, на новых берагах каралеўства будуць размешчаны курорты з прыватнымі пляжамі і пяці галоўнымі гатэлямі. Акрамя таго, у раёне канала плануецца пабудаваць новыя парты і адкрыць дзве круізныя кампаніі для ажыццяўлення марскіх шпацыраў у іншыя краіны Персідскага заліва. Таксама ў рэгіёне будзе створана свабодная гандлёвая зона.

Адзначаецца, што канал будзе належаць толькі Саудаўскай Аравіі, так як ён будзе выкапаны на тэрыторыі каралеўства на адлегласці аднаго кіламетра ад афіцыйнай лініі мяжы з Катарам. Участак сушы на мяжы з Катарам будзе служыць у якасці ваеннай зоны для абароны каралеўства.

З чэрвеня мінулага года Саудаўская Аравія, Егіпет, ААЭ і Бахрэйн разарвалі дыпадносіны з Катарам, абвінаваціўшы яго ў падтрымцы тэрарызму і спыніўшы з ім ўсякія зносіны.

1
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
07.04.2018 / 11:08
Отличная идея !!!
Роем канал вокруг Беларуси и делаем "безвиз" !..
И Россия в безопасности и мы в шоколаде ...))
1
Пятро Касьнерык / Адказаць
07.04.2018 / 12:12
Васисуалий Лоханкин!

Не-е-е! адпраўляем табун "Белазаў" і яны перацяягнуць востраў Катар у Мінскае мора

 
16
Лекс / Адказаць
07.04.2018 / 13:35
Васисуалий Лоханкин ,  а нефть и газ высосем из пальца? Отличный план!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру