6 красавіка 2018 года ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў корпусе Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы ў аддзяленні пульманалогі. Адміністрацыя аб'екта і работнікі МНС эвакуіравалі 299 чалавек. Пацярпелых няма.

Высветлілася, што на 6-м паверсе корпуса праводзіўся касметычны рамонт памяшканняў, на момант здарэння часткова дэмантаваныя элементы вентыляцыі. Загаранне смецця (папера, рыззё, пыл) адбылося ў падвале і было аператыўна ліквідавана ратавальнікамі. Хутчэй за ўсё нехта паліў у памяшканні венткамеры і выкінуў недакурак у шахту, на дне якой знаходзіўся будаўнічае смецце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0