Адкрыцьцё квір-фэсту караткаметражных фільмаў і анімацыі ў Менску ў 2015 годзе

Адкрыцьцё квір-фэсту караткаметражных фільмаў і анімацыі ў Менску ў 2015 годзе. Фота Радыё Свабода.

Фэстываль квір-культуры «Dotyk» меў урачыста адкрыцца ў пятніцу, 6 красавіка ў прасторы «Сталоўка XYZ». Адкрыцьцё было адмененае праз апячатваньне памяшканьня, якое належыць заводу, дзяржаўнымі органамі. Музычная вечарына, якая плянавалася на вечар суботы, была спачатку перанесеная ў прастору Squat, а потым цалкам адмененая праз ціск на арганізатараў.

Арганізатары мяркуюць, што перашкоды могуць быць зьвязаныя з тым, што фэстываль праводзіцца ў праваслаўны Вялікдзень 6-8 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0