07.04.2018 / 12:46

У смяротнай аварыі пад Фаніпалем сышлося ўсё: непрышпілены п'яны ліхач на аўто без страхоўкі і тэхагляду 14

У Дзяржынскім раёне 24-гадовы п'яны кіроўца «Фальксваген Вента» ўрэзаўся ў дрэва, загінуў пасажыр.

Як паведамляе мінскае ДАІ, аварыя адбылася 6 красавіка каля 16:30 побач з Фаніпалем.

Чацвёра маладзёнаў ехалі ў Дзяржынск, шмат разоў на вялікай хуткасці перастройваючыся з паласы ў паласу. Урэшце кіроўца не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

27-гадовы пасажыр з пярэдняга крэсла загінуў адразу, кіроўца і яшчэ двое пасажыраў у рэанімацыі.

Усе яны былі п'яныя і непрышпіленыя.

Зняты з уліку аўтамабіль без тэхагляду і страхоўкі належаў пасажырцы.

Заведзеная крымінальная справа.

0
Ці не? / Адказаць
07.04.2018 / 13:09
А то каб той аўтамабіль быў з тэхаглядам і страхоўкай, дык таго не адбылося б...
0
Уладзімір / Адказаць
07.04.2018 / 13:17
Пьяные , но со страховкой и техосмотром избежали бы этой участи ? А , ещё и снята с учёта ... ? Пьяный и есть пьяный - хоть на самолёте .
3
Рамонтнік / Адказаць
07.04.2018 / 13:25
Ну і пры чым тут адсутнасць тэхагляду і страхоўкі? Можа тут яшчэ сышліся нясплачаны крэдыт і двойкі ў школе? 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру