07.04.2018 / 14:54

Пад Пружанамі загінуў матацыкліст, які пайшоў на абгон на выгіне трасы 15

Аварыя адбылася 6 красавіка каля 17:50 гадзін на 126 кіламетры трасы Р44 «Гродна-Ружаны-Івацэвічы», паведамляе ДАІ Брэстчыны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы жыхар Гродна на матацыкле «Ямаха» рухаўся з Ружанаў у бок Івацэвічаў.

Абганяючы УАЗ на выгіне трасы, ён вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з МАЗам.

У выніку матацыкліст загінуў на месцы здарэння. 28-гадовая пасажырка шпіталізавана ў рэанімацыю.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
07.04.2018 / 15:35
Пачалося....Яшчэ сезон не адчынiлi .
0
Хорошая идея / Адказаць
07.04.2018 / 16:17
Вова, гэта ты?
1
Nepal уже потратил 4 года жизни работая в РБШКе за пятьсот / Адказаць
07.04.2018 / 16:21
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец, наоборот открыли...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру