07.04.2018 / 15:37

Будзьце пільнымі: у месцах рамонту на МКАД усталяваныя камеры хуткасці, якія ловяць кіроўцаў на 70 км/г 4

Датчыкі кантролю хуткасці з'явяцца ў месцах рамонту на МКАД. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар мінскага «Гаррамаўтадара» Дзяніс Глінскі.

«Ад гэтага года ва ўсіх месцах вытворчасці работ на МКАД, думаю, і на магістральных вуліцах горада, будуць усталёўвацца мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Перш за ўсё для бяспекі нашых работнікаў. Такое рашэнне прынята сумесна з ДАІ Мінска», — сказаў Дзяніс Глінскі.

На 12-м кіламетры МКАД каля Чыжоўкі ўжо ўсталяваная камера фіксацыі хуткасці. Абмежаванне на гэтым участку — 70 км/ч, перадае БелТА.

0
Кот Мартын / Адказаць
07.04.2018 / 17:08
спасибо за информацию...
1
Кашалец патрабiцеля / Адказаць
09.04.2018 / 10:27
Вязiце свае дзенюжкi хутчэй,хутчэй, хутчэй ....
1
Олег / Адказаць
09.04.2018 / 20:10
Не получится больше моргать фарами и предупреждать о постах ГАИ! Камеры нужны на всех дорогах.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру