07.04.2018 / 16:01

Самалёт «Белавія» прызямліўся ў Санкт-Пецярбургу з няспраўнай стойкай шасі 1

У самалёта «Белавія», які ў ноч на 7 красавіка ляцеў з Мінска ў Санкт-Пецярбург пасля прызямлення была выяўленая няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі.

У сувязі з гэтым 62 пасажыры былі выведзеныя на пасадку з рулежнай дарожкі, паведамляе Паўночна-Заходняя транспартная пракуратура Расіі. Пацярпелых няма.

0
Нейкі чалавек / Адказаць
08.04.2018 / 09:24
Пытаньні да "Белавія": чаму гэтая няспраўнасьць не была выяўленая перад вылетам, хто вінаваты і якія канкрэтна меры будуць прынятыя для таго, каб падобнае больш не паўтарылася?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру