07.04.2018 / 21:09

Беларус у стане глыбокай дэпрэсіі зладзіў у Італіі перастрэлку з карабінерамі 40

У Італіі 30-гадовы водаправодчык, ураджэнец Беларусі, зладзіў перастрэлку з карабінерамі. Такім чынам ён хацеў скончыць жыццё самагубствам, паведамляе Tut.by са спасылкай на La Stampa і La Repubblica.

Ураджэнец Беларусі Віталь А., які пражывае ў Гасіна-Тарынэзэ непадалёк ад Турына, уначы 6 красавіка некалькі разоў стрэліў у патруль карабінераў, а затым паспрабаваў схавацца ад іх на VW Golf.

Падчас пераследу ён некалькі разоў адкрываў агонь у бок паліцыі, карабінеры ў адказ сталі страляць па колах аўтамабіля.

Пасля працяглай пагоні Golf з прабітым колам быў заблакаваны карабінерамі і дарожнай паліцыяй на выездзе з шашы. Пры затрыманні ён не супраціўляўся. Ні карабінеры, ні мужчына ў інцыдэнце не пацярпелі.

Паліцыя знайшла ў машыне беларуса паўаўтаматычны пісталет, зараджаны халастымі патронамі. Падчас ператрусу яны таксама знайшлі запіску, у якой мужчына паведамляе пра сваё жаданне памерці ў перастрэлцы з паліцыянтамі і загадзя просіць у іх прабачэння.

СМІ адзначаюць, што беларус знаходзіцца ў стане цяжкай дэпрэсіі.

3
Žvir / Адказаць
07.04.2018 / 21:31
Беларус у стане глыбокай дэпрэсіі зладзіў у Італіі перастрэлку з карабінерамі Satan ?
8
м / Адказаць
07.04.2018 / 22:24
'Пасля працяглай пагоні Golf з прабітым колам быў заблакаваны карабінерамі і дарожнай паліцыяй на выездзе з шашы. Пры затрыманні ён не супраціўляўся.' Машинка не сопротивлялась)
95
из Гродно / Адказаць
07.04.2018 / 22:27
Если бы это был россиянин ,представляю сколько ядовитых слов написали бы наши"змагары".
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру