07.04.2018 / 21:15

«Расія 24»: Ката Сяргея Скрыпаля спалілі з агнямёта 60

Ката, які жыў у доме Сяргея Скрыпаля ў Солсберы, спалілі агнямётам. Пра гэта гэтым паведамляецца ў эфіры праграмы на тэлеканале «Расія 24».

«Ката перса па мянушцы Нэш ван Дрэйк не проста ўсыпілі замест рэабілітацыі, але яшчэ і спалілі, прычым не ў адмысловым крэматорыі. А, увага, агнямётам», — распавёў вядучы праграмы. Ён назваў гэта «дзікасцю ў духу Сярэднявечча, калі жывёл чорнай афарбоўкі часам называлі слугамі або памагатымі ведзьмаў і адпраўлялі на вогнішчы».

У доме Скрыпаля ўтрымліваліся марскія свінкі і кот. Пра гібель жывёл супрацоўнікі брытанскай паліцыі паведамілі 6 красавіка. Грызуны памерлі ад абязводжвання, паколькі некалькі дзён дом быў апячатаны. Ката выявілі ў стане стрэсу і адправілі ў лабараторыю хімічнай зброі Партон-Даун. Ветэрынар вырашыў яго ўсыпіць, каб пазбавіць жывёлу ад пакут.

Кіраўнік брытанскага таварыства абароны жывёл PETA Эліза Ален абвінаваціла брытанскія ўлады ў тым, што здарылася і заклікала правесці расследаванне.

12
Anarkisto / Адказаць
07.04.2018 / 21:35
Жыцьцё людзей каштуе болей. Неяк прачытау, як у Егiпьце патанула у студнi больш 10 чалавек - яны ратавалi кураня й лезлi туды адзiн за адным, але кураня урэшце рэшт выратавалi. Вось гэта сапрауднае сярэднявечча. Калi у кватэры маглi быць невядомыя моцна атрутныя рэчывы, то усё зроблена правiльна
76
Невинно убиенный Кот Скрипаля / Адказаць
07.04.2018 / 21:42
Подтверждаю, так все и было. Эти британцы просто средневековые варвары!
6
Верны / Адказаць
07.04.2018 / 21:44
Раз быў кот. Значыць былі і мышы. Што зрабілі брытанскія ізьвергі з Мышамі?
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру