08.04.2018 / 13:26

Міністр Макей: Дзяржава ўпершыню працягнула руку сваім апанентам 76

Дзяржава ўпершыню працягнула руку сваім апанэнтам і выказала гатоўнасьць пачаць дыялёг з нагоды адзначэньня стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію Euronews, піша «Радыё Свабода».

Уладзімер Макей сказаў, што «мы жывем у вельмі цікавы пэрыяд часу», назваўшы стогадовую гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі «вельмі важнай датай».

«Некалькі дзён таму прэзыдэнт зрабіў шэраг заяваў па гэтым пытаньні, адзначыўшы, што абвяшчэньне БНР — гэта частка нашай гісторыі, і мы павінны прымаць гэта. Але мы не можам судзіць прадстаўнікоў таго пэрыяду, таму што не ведаем усіх абставінаў, у нас няма поўнай інфармацыі, што вельмі важна для аб'ектыўнага аналізу сытуацыі», — сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Паводле яго, каб «сабраць больш інфармацыі пра тыя падзеі», «было арганізавана мноства тэматычных круглых сталоў, канфэрэнцый, іншых мерапрыемстваў, а таксама дыскусій у сродках масавай інфармацыі». Ён дадаў, што «альтэрнатыўныя погляды, прадстаўленыя ў дыскусіях, пасьля былі апублікаваныя».

«У Савецкім Саюзе гэты пэрыяд нашай гісторыі ацэньваўся нэгатыўна. Мяне, напрыклад, вучылі ў школе, што кіраўнікі БНР былі здраднікамі, якія спрабавалі ўсталяваць цеснае супрацоўніцтва з кайзэрам, — сказаў ён. — але сёньня дзяржава ўпершыню працягнула руку сваім апанэнтам, тым, для каго гэтая дата важная. Ўлады санкцыянавалі мітынг і канцэрт у самым прэстыжным у Мінску месцы — паблізу Тэатра Опэры і Балета. Хочаце выкарыстоўваць сымбалі БНР — калі ласка, ніякіх праблем. Дазволеныя любыя прамовы і заявы».

Макей асобна адзначыў, што «на шчасьце, большасьць канструктыўных прадстаўнікоў беларускай апазыцыі прынялі гэтую прапанову», але «ёсьць людзі, якія працягваюць захоўваць неканструктыўную пазыцыю ў адносінах да ўладаў».

7
Nepal уже потратил 4 года жизни работая в РБШКе за пятьсот / Адказаць
08.04.2018 / 13:32
Скорее трусливо на старте к капитуляции)
7
Вектор / Адказаць
08.04.2018 / 13:34
Сам себя высек- Государство впервые протянуло руку своим оппонентам
6
Меркуль / Адказаць
08.04.2018 / 13:38
Это каким надо быть мерзавцем....Кто тут еще слюни распускает?
Паказаць усе каментары/ 76 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру