Смяротная аварыя адбылася раніцай 8 красавіка. 43-гадовы кіроўца «Фольксваген» рухаўся па вуліцы Праўды. У нейкі момант ён выехаў на сустрэчную паласу, пасля чаго апынуўся за межамі дарогі, дзе аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, а затым у стойку святлафора, піша Tut.by.

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Мяркуецца, што мужчыну стала дрэнна за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0