Усяго ў Беларусі, па дадзеных Internet World Statistics, Facebook выкарыстоўвае 12,5% карыстальнікаў інтэрнэту. У Ватыкане гэты паказчык — 4,2%, у Расіі — 11%. Далей за Беларуссю ідзе Малдова з доляй карыстальнікаў сацыяльнай сеткай 23,6% і Украіна — з доляй 24%.
Першае ж месца займае Кіпр, там сацыяльную сетку выкарыстоўвае 88,8% усіх карыстальнікаў інтэрнэту. На другой пазіцыі размясцілася Балгарыя, а трэці радок заняла Партугалія. Там Facebook выкарыстоўваюць 78,3% і 78,1% карыстальнікаў адпаведна.
Даследчыкі адштурхоўваліся ад лічбаў, згодна з якімі ў Беларусі 6 млн 725 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту.
Інфаграфіка 24tv.ua на падставе дадзеных Internet World Statistics.