Радa бяспекі 4 красавіка прыняла пастанову «Аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Тэкст апублікаваны на партале pravo.by.

У адным з пунктаў гаворыцца літаральна наступнае: 

«Савету міністраў сумесна з Адміністрацыяй прэзідэнта да 1 ліпеня 2018 года ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы прэзідэнту па стварэнні адзінага рэгістра дзяржаўных пасад (рангаў), які будзе замацоўваць, у тым ліку, асаблівасці статусу, паўнамоцтваў, матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння асоб, якія займаюць адпаведныя дзяржаўныя пасады». 

Што гэта значыць? 

Пакуль гэта не могуць уцямна патлумачыць ні ў адным з ведамстваў: у Савеце міністраў «Нашай Ніве» сказалі, што яшчэ не прыступалі да выканання даручэння, таму дэталяў не ведаюць. 

«Гэта прамое даручэнне прэзідэнта па выніках нарады, над гэтым будуць працаваць, пакуль ніякіх каментароў», — не дадалі яснасці і ў Радзе бяспекі. 

На сёння статус чыноўнікаў рэгулюецца Законам аб дзяржаўнай службе, у якім не прапісваецца нечага такога, што б радыкальна адрознівала «статус, матэрыяльнае і сацыяльнае забеспячэнне» чыноўніка і звычайнага чалавека. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?