09.04.2018 / 15:32

Вечарына памяці Леаніда Маракова — 12 красавіка

12 красавіка (чацвер) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча а 18-й гадзіне адбудзецца вечарына памяці Леаніда Маракова, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Удзел у імпрэзе возьмуць: старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, літаратар Уладзімір Арлоў, паэт і журналіст Міхась Скобла, дырэктар БДАМЛіМ Ганна Запартыка, намеснік дырэктара Наталля Гардзіенка, паэт Віктар Шніп.

Адрас музея: Мінск, вуліца М. Багдановіча, 7а

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру