09.04.2018 / 17:23

У наступным годзе ў Беларусі могуць упершыню абвесціць вясновыя «канікулы для дарослых» на цэлы тыдзень? як вам ідэя? 24

Фота Сяргея Гудзіліна

У наступным годзе праваслаўны Вялікдзень будзе адзначацца 28 красавіка. Гэта азначае, што Радаўніца (аўторак) выпадае на 7 мая.

Радаўніца ў Беларусі — выходны дзень, і панядзелак перад ім таксама робяць выходным, за яго адпрацоўваць у адну з суботаў.

Але ў наступным годзе ў дадатак да ўсяго 9 мая прыходзіцца на чацвер. У сваю чаргу, калі выходны выпадае на чацвер, то пятніца за ім звычайна робіцца выходнай, а яе адпрацоўваюць у адну з суботаў: наступную ці папярэднюю.

Вынікае, што ў 2019 годзе ў выпадку пераносаў выходнымі могуць быць 5-7 мая (нядзеля-аўторак) і 9-12 мая (чацвер—нядзеля). На тыдні застанецца толькі адзін працоўны дзень — серада, 8 мая.  У такім разе тэарэтычна магчыма перанесці і яго, каб цэлы тыдзень былі б выходнымі.

Рашэнне пра перанос працоўных дзён у наступным годзе традыцыйна прымае Савет міністраў. Звычайна гэта адбываецца ў лістападзе.

АГ

12
mnb / Адказаць
09.04.2018 / 17:32
Это только для тех кто получает зарплату.
Те кто зарабатывает зарплату, работают без выходных, без каникул и без отпуска.
1
ten / Адказаць
09.04.2018 / 17:42
Ага сейчас))
В этом году была возможность сделать больше четырехдневных выходных, если бы по другому перенесли, но по просьбе трудящихся не сделали.
Начальник управления организации и мотивации труда главного управления труда и заработной платы Минтруда и соцзащиты Беларуси Юрий Горбацевич: — По четыре дня выходных бывало и в прошлые годы. Правда, многие говорят, что четырех выходных много. Мы делаем что-то среднее, чтобы было более-менее всем хорошо.




3
КЛМ / Адказаць
09.04.2018 / 17:48
Ю-хуууууууу!
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру