Рассельгаснагляд з 10 красавіка ўводзіць часовую забарону на пастаўкі ў Расію жывых свіней і свінагадоўчай прадукцыі з Беларусі ў сувязі з выяўленнем выпадкаў афрыканскай чумы свіней (АЧС).

У пробах сасісак «Кракаўская» і варанай каўбасы «Часночны смак», вырабленых на «Гомельскім мясакамбінаце», быў выяўлены геном АЧС. У пачатку сакавіка ведамства накіроўвала ліст у ветэрынарныя службы Беларусі, у адказ на які беларускі бок запэўніў расійскі, што выбухаў АЧС на тэрыторыі краіны не фіксуецца.

Рассельгаснагляд мяркуе, што беларуская ветэрынарная служба прыхавала факт наяўнасці віруса АЧС на тэрыторыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0