Аляксандр Лукашэнка сёння, 10 красавіка, сустрэнецца з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Сустрэча пройдзе на базе Белтэлерадыёкампаніі. Плануецца, што перад гэтым Лукашэнка азнаёміцца з перспектывамі развіцця навінавага вяшчання.

У тэлестудыі на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы будуць прысутнічаць больш за 130 журналістаў, якія прадстаўляюць Белтэлерадыёкампанію, АНТ, СТБ, БЕЛТА, «Советскую Белоруссію», «Звязду» і тэлерадыёкампаніі «Мір».

Журналістаў незалежных СМІ на сустрэчу не пазвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0