У Пінску нецвярозая жанчына схлусіла супрацоўнікам ДАІ пра цяжарнасць, каб пазбегнуць пакарання, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, піша БелТА.

На адной з вуліц горада ў 4.30 7 красавіка інспектары спынілі «Мэрсэдэс», якім кіравала 23-гадовая дзяўчына. Яе фізічны стан выклікаў у супрацоўнікаў ДАІ падазрэнні. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што дзяўчына села за руль п'янай - 1,5 праміле

Каб пазбегнуць пакарання, пінчанка сказала праваахоўнікам, што знаходзіцца на чацвёртым месяцы цяжарнасці, і папрасіла адпусціць яе дадому. Аднак яна схлусіла, і цяпер ёй пагражае штраф памерам 51 базавая велічыня (цяпер — 1 225 рублёў). Таксама яна на тры гады пазбаўленая права кіравання транспартнымі сродкамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0