10.04.2018 / 12:30

Эксперт сцвярджае, што раскрыў таямніцу будаўніцтва Стоўнхенджа  4

Даследаванне гісторыка Майка Пітса паказала, што два камені са старажытнага мегалітычнага збудавання Стоўнхендж, што ў Англіі, стаялі на тым месцы задоўга да таго, як людзі пачалі там сваю дзейнасць. Пра гэта піша Daily Mail.

Фота: Вікіпедыя.

Навуковец сцвярджае, што першапачаткова два з найбуйнейшых валуноў комплексу былі выпадковым чынам размешчаныя так, што з пэўнага ракурсу сонца ў самы доўгі і кароткі дзень года заходзіць і садзіцца наўпрост паміж імі. Заўважыўшы такую асаблівасць, старажытныя людзі вырашылі стварыць на тым месцы вялікае збудаванне.

Стоўнхендж узводзіўся ў некалькі этапаў і цяперашні выгляд набыў каля 3,5 тысячы гадоў таму. Некаторыя з валуноў людзям даводзілася пераносіць за некалькі сотняў кіламетраў. Аб прызначэнні збудавання ходзяць розныя версіі: як мяркуецца, гэта магло быць нейкае сакральнае месца або абсерваторыя.

Майк Пітс займаецца вывучэннем старажытнае гісторыі брытанскіх земляў і ёсць адным з нешматлікіх навукоўцаў, што праводзяць раскопкі на тэрыторыі Стоўнхенджа.

nn.by

3
Guinness / Адказаць
10.04.2018 / 12:56
НН, слова "эксперт" з нейкага часу ўжо брыдкаслоўе.
Хай будзе навуковец.
4
, / Адказаць
10.04.2018 / 13:02
Аб чым гутарка?
8
Профессор / Адказаць
10.04.2018 / 13:04
А может собственных Невтонов
И быстрых разумом Платонов
земля российская рождать?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру