10.04.2018 / 11:30

У нядзелю ў Курапатах памоляцца аб ахвярах рэпрэсій 2

15 красавіка вернікі змогуць узяць удзел у памінальным набажэнстве, якое пройдзе ва ўрочышчы Курапаты, паведамляе sobor.by.

Падчас паніхіды можна будзе памаліцца аб усіх нявінна забітых, у тым ліку і аб ахвярах масавых расстрэлаў, якія праходзілі ва ўрочышчы Курапаты. Пачатак паніхіды — 14.00. Узначаліць памінальнае набажэнства іерэй Адрыян Латушка, настаяцель Успенскага прыходу.

Памінальная малітва ў Курапатах ужо стала традыцыяй. Па дабраславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла і намаганнямі маладога Успенскага прыходу праваслаўныя паніхіды праходзяць тут двойчы на год — на Радаўніцы і на Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу. Вернікі збіраюцца на малітву ў самым цэнтры ўрочышча, каля памятнага каменя.

0
Антон / Адказаць
10.04.2018 / 12:25
Дык у суботу, ці ў нядзелю 15 красавіка адбудзецца малітва?  Трэба удакладніць.
0
Надзея / Адказаць
11.04.2018 / 14:57
Антон, набажэнства абдудзецца 15-га красавіка, у нядзелю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру