president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ заявіў аб жаданні глядзець толькі беларускія тэлеканалы, перадае БелТА.

«Самым жорсткім чынам патрабую: зрабіце тэлебачанне лепшым. Каб карцінка была і падача матэрыялу. Каб журналіст сказаў два сказы і каб у кропку. Я хачу глядзець толькі свае каналы. Я занадта нацыяналістычны ў гэтым плане», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама асабліва адзначыў, што беларускія журналісты ў няпростыя гады здолелі захаваць унутраны стрыжань. «Я лічу, што ў свеце вы лепшыя. І не страцьце гэта, — адзначыў ён. — Вы маглі, разам са мной, вядома, пасеяць поўны хаос і бардак у краіне. Але вы прытрымліваліся нейкага стрыжня. Так заўсёды ў жыцці павінна быць. Старэйшыя журналісты гэта дакладна разумеюць. Вы ад яго не адышлі, не хлусьце. Я вас не падвёў да таго, каб вы прадаваліся за капейку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0