Наша Рукойнская воласьць Віленскага павету ляжыць пад самай Вільняй. Астатнімі часамі пачаліся тут разбоі. Нядаўна Ю. Гайдукевіч варочаўся зь Вільні да сваёй вёскі Улан. Напалі на яго двое людзей, зьбілі яго і, зацягнуўшы ў роў, прыціснулі каменьнямі.Нейкія людзі знайшлі яго ледзь жывога; цяпер ён у бальніцы. Ён кажа, што гэта зрабілі яго сын і швагер. Яны, быццам, білі і прыгаворвалі: «Нашто ты другі раз жаніўся».

«Наша Ніва», № 22 ад 23 кастрычніка 1908

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0