10.04.2018 / 14:16

Лукашэнка пра дэкрэт №1: Гэта была мая ідэя, мне ніхто не падказваў 43

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што менавіта ён з'яўляўся ініцыятарам дэкрэта № 1 аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, які стаў заменай так званаму «збору з дармаедаў». Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў падчас сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ, піша БелТА.

Дэкрэт №1 Лукашэнка падпісаў у канцы студзеня. Згодна з ім, працаздольныя, але непрацуючыя грамадзяне Беларусі з пачатку 2019 года будуць вызваленыя ад збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Аднак яны павінны будуць аплачваць усе субсідаваныя дзяржавай паслугі па тарыфах, «якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне». Пералік такіх паслуг пасля стане вызначаць Савет міністраў.

Мэта гэтага дэкрэта, як патлумачыў у ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ сам Лукашэнка, у тым, каб людзі працавалі і аплачвалі прадастаўленыя дзяржавай паслугі, у тым ліку паслугі па ахове здароўя і ЖКГ.

«Вось што галоўнае — прымусіць іх працаваць. І гэта была мая ідэя, мне яе ніхто не падказваў», — заявіў кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра дэкрэт № 1.

У цяперашні час, як растлумачыў Лукашэнка, у Беларусі каля паўмільёна чалавек працаздольнага ўзросту не працуе. У іх ліку, па дадзеных беларускага прэзідэнта, — тыя, «у каго праблемы з законам».

1
Кун / Адказаць
10.04.2018 / 14:19
Высший разум...ни добавить, ни убавить
1
Inhvar / Адказаць
10.04.2018 / 14:25
Беларуская дылема: Румзай альбо плацi. Бальшавiкi не супакоюцца пакуль усiх грамадзян  не зробяць  рабамi бальшавiцкай дзяржавы. 
0
Обратка запущена / Адказаць
10.04.2018 / 14:27
Проблемы с беспределом и беззаконием будут решены в декрете народа.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру