10.04.2018 / 14:50

Начальнік віцебскага ГУБАЗіКа судзіўся з маці лідара злачыннай групоўкі, якая цкавала яго, і перамог 5

Нядаўна ў Віцебску разглядалі незвычайную адміністрацыйную справу. У статусе пацярпелага — начальнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Руслан Баязітаў. Ён быў вымушаны падаць заяву аб прыцягненні да адказнасці маці ўжо асуджанага бандыта, лідара злачыннай групоўкі, за паклёп і абразы, перадае sb.by.

Спачатку жанчына пісала скаргі ў Следчы камітэт, пракуратуру і іншыя ўстановы на тое, што яе сына нібыта незаконна арыштавалі, а матэрыялы справы сфальсіфікавалі. Шматлікія праверкі на самых высокіх узроўнях, а пасля і суд, даказалі адваротнае. Пасля разгляду касацый абвінавачанага і яго сваякоў у абласным і Вярхоўным судах прысуд пакінулі ў сіле.

Прыйшоў час канфіскацыі маёмасці. Маці і былая жонка асуджанага захацелі адваяваць дарагі катэдж, зароблены злачынным шляхам, і падалі пазоў. Адказчыкі — падатковая інспекцыя, Следчы камітэт і МУС. Міністэрства ўнутраных спраў дэлегавала ў суд свайго прадстаўніка — Руслана Баязітава.

Адразу пасля пасяджэння ў адносінах да падпалкоўніка маці злачынцы распачала сапраўднае цкаванне: тэлефанавала яму самому, яго кіраўніцтву і нават жонцы, абражаючы і абвінавачваючы начальніка аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ва ўсіх смяротных грахах. Але не прадугледзела галоўнага: размовы аказаліся запісанымі. Прыйшлося афіцыйна папрасіць прабачэння і выплаціць пэўную суму. Праўда, па просьбе супрацоўніка міліцыі, які быў цалкам задаволены прынесенымі яму выбачэннямі, суд прызначыў паклёпніцы мінімальны штраф.

4
Олег1 / Адказаць
10.04.2018 / 16:09
Таких родителей, которые подарили обществу выродков нужно бы вместе с ними за решетку, т.к коренным образом от отпрысков не отличаются.
2
Мікола / Адказаць
10.04.2018 / 16:36
Калі на такім узроўні цяжка адбіцца ад "маці лідэра злачыннай групоўкі " то што казаць пра звычайных людзей ?
2
Вектор / Адказаць
10.04.2018 / 18:35
И што  они еще напишутт. И кто им верит . А ФИО красноречивое, и наверное востребованое.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру