Але вось цікавы факт: пачынаючы з 2010 года сярэдняя колькасць яек, якія зносіць адна курыца-нясушка, штогод толькі памяншалася, і толькі ў 2017 годзе троху падрасла. Так, у 2010-м на адну нясушку прыходзілася 303 яйкі за год, а ў 2016 — усяго 275.
Ні ў адной з буйных беларускіх птушкафабрык, куды мы патэлефанавалі, нам не змаглі патлумачыць, з чым можа быць звязанае такое падзенне.
А вось сярэдняя цана дзясятка, як бачна з інфаграфікі, за мінулы год зменшылася з 2,11 рубля да 2 рублёў.