10.04.2018 / 15:52

Павел Белавус адрэагаваў на адмову Лукашэнкі зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам 29

У Беларусі пакуль не разумеюць, што такое Беларуская Народная Рэспубліка і якую ролю яна адыграла. Гэтак выказаўся Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ.

Лукашэнка сказаў, што як гісторык паводле адукацыі зьвяртаўся да гэтай тэмы, вывучаў розныя думкі. І прыйшоў да высновы: беларусы яшчэ не ўсьведамляюць месца і значэньне БНР. А гэта значыць, што рабіць 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам, як прапануюць некаторыя грамадзкія актывісты, заўчасна.

Ці засмуціла яго, што Аляксандар Лукашэнка не падтрымаў яго ідэю? Павал Белавус адказаў Свабодзе:

«Мне цяжка казаць, наколькі Лукашэнка сам разумее тую падзею, але калі чалавек 25 гадоў адхіляў усё, што зьвязана з гістарычнымі сымбалямі, нацыянальнай гісторыяй, то рэзка прыняць за адзін дзень складана, — кажа Павал Белавус. —

Адзіны пазытыў у тым, што яму прынамсі стала цікава: чаму, нягледзячы на тое, што гэта душыцца, забараняецца, не дазваляецца, яно жыве і мае вялікую падтрымку? Калі дзясяткі тысяч чалавек сьвяткуюць, падтрымліваюць свае сымбалі, а вядучыя мэдыі пішуць пра гэта, значыць, ня так усё проста. Відаць, ён сам зьдзіўлены тым, што адбываецца».

Белавус усьцешаны, што як мінімум абрэвіятура БНР перастала быць табу — яшчэ некалькі гадоў таму чыноўнікі баяліся вымавіць яе ўслых. А цяпер прынамсі абмяркоўваюць.

«Ёсьць унутранае разуменьне, але стрымлівае псыхалягічны бар’ер: прыняць — значыць прызнаць паразу, — кажа Павал Белавус. — Таму і працягвае ўсё існаваць у двух палях. Але «няправільная» зь дзяржаўнага пункту гледжаньня гісторыя мае калясальную падтрымку. Ніводзін праект дзяржаўнай ідэалёгіі не зьбярэ ў межах грамадзкага краўдфандынгу столькі, як 100-годзьдзе сьвяткаваньня БНР — і фінансава, і маральна, і арганізацыйна. Нават калі ўлады запусьцяць сваю кампанію да юбілею БССР, яна ўсё роўна ня будзе народнай па сутнасьці. І гэта яшчэ раз паказвае, што мае рэальную аснову, а што столькі гадоў прыцягваецца за вушы, каб выдаць гэта за разуменьне сучаснай Беларусі».

21
ВСК "Ваўкалак" / Адказаць
10.04.2018 / 16:21
Не знаю, про что говорит Белавус, у нас в школе в 2001-2004 г. про БНР говорили открыто, без шепота, и этой теме был посвящен как минимум месяц. Я не знаю, в какой стране живет Белавус, но в моей школе были нормальные учителя. Наверное, поэтому я и стал нормальным )
2
хХх / Адказаць
10.04.2018 / 16:29
Ну так мы видим как 7 ноября сейчас понимают и "празднуют" . Сгоняют всех по приказу
7
гердзень / Адказаць
10.04.2018 / 16:35
Спадар Белавус малойца, падтрымваю!
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру