10.04.2018 / 16:25

24 тысячы украінцаў атрымалі грамадзянства краін ЕС у 2016 годзе 2

У 2016 годзе грамадзянства краін-сябраў ЕС атрымалі 24 тысячы украінцаў, паведамляе Еўрастат.

Агулам у 2016 годзе каля 995 тысяч чалавек атрымалі грамадзянства адной з краін ЕС, у 2015 годзе гэты паказчык складаў 841 тысячу чалавек, а ў 2014-м — 889 тысяч чалавек.

Больш за ўсё пашпартоў адной з краін ЕС ў 2016 годзе атрымалі грамадзяне Марока (101 300 чалавек, з якіх 89% атрымалі грамадзянства Іспаніі, Італіі або Францыі), грамадзяне Албаніі (67 500 чалавек, 97% атрымалі грамадзянства Італіі або Грэцыі), Індыі (41 700 чалавек, амаль 60% атрымалі брытанскае грамадзянства), Пакістана (32 900 чалавек, больш за палову атрымалі брытанскае грамадзянства), Турцыі (32 800 чалавек, амаль палова атрымала нямецкае грамадзянства), Румыніі (29 700 чалавек, 44% атрымалі італьянскае грамадзянства).

Пашпарты краін ЕС атрымалі 24 тысячы украінцаў, 60% з іх атрымалі грамадзянства Германіі, Румыніі, Партугаліі ці Італіі. У 2015 годзе грамадзянства краін ЕС атрымалі 19 тысяч украінцаў.

0
яшчур / Адказаць
11.04.2018 / 09:06
Зъязджаюць славяне са сваёй зямлi , а хтосьцi лапкi пацiрае .
0
мрачное будущее / Адказаць
12.04.2018 / 19:30
"Агулам у 2016 годзе каля 995 тысяч чалавек атрымалі грамадзянства адной з краін ЕС, у 2015 годзе гэты паказчык складаў 841 тысячу чалавек, а ў 2014-м — 889 тысяч чалавек."

дальше всё будет расти в геометрической прогрессии : "трутни" из Африки , Азии и Кавказа размножаются "как кролики" и садятся на социал европейский... Вот какую
 "бомбу" под фундамент Европы заложила макрэлёва осенью 2015 года
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру