10.04.2018 / 17:21

Меркель: «Паўночны паток — 2» магчымы толькі пры ўмове, што Украіна будзе заставацца транспарцёрам газу 16

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель перакананая, што рэалізацыя праекта газаправода «Паўночны паток — 2» магчымая толькі пры ўмове, што Украіна працягне заставацца краінай-транзіцёрам пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта яна заявіла ў аўторак, 10 красавіка, у Берліне, калі адказвала на пытанне DW па выніках сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Не павінна быць такога, каб Украіна з-за «Паўночнага патоку — 2» не захавала ніякай ролі ў транзіце газу, падкрэсліла канцлер. Паводле яе слоў, пры ацэнцы праекта неабходна ўлічваць і «палітычныя фактары».

Меркель дадала, што 9 красавіка ў тэлефоннай размове яна абмеркавала рэалізацыю ініцыятывы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«У сувязі з гэтым я выразна дала зразумець, што, з нашага пункту гледжання, праект немагчымы да таго часу, пакуль у нас не будзе яснасці, якая далейшая роля ўкраінскага транзіту», — заявіла кіраўнік германскага ўрада.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

5
Рыгор / Адказаць
10.04.2018 / 17:37
Рускія могуць перакрыць транзіт праз Украіну пасля таго, як запрацуе «Паўночны паток — 2». Як заўсёды Меркель не шчырая.
6
Niemand / Адказаць
10.04.2018 / 17:45
Бу-га-га!.. 
Ну прыгожа ж...
4
Веравойша / Адказаць
10.04.2018 / 18:38
1. Пра Беларусь забылі. 2. Як Меркель збіраецца рэалізаваць гэта, калі яшчэ Бісмарк казаў: "Не давярайцеся дамовам з Расіяй, яны не каштуюць і паперы, на якой напісаны"
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру