10.04.2018 / 18:34

Дзяржаўныя журналісты падарылі Лукашэнку партрэт з тых слоў, якія ён нагаварыў ФОТА 16

Аляксандру Лукашэнку сёння ў канцы сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ падарылі партрэт, створаны з яго ж слоў, паведамляе БелТА.

«Што тычыцца вас, у гэты раз мы вось такі зборны вобраз. Гэты партрэт створаны з слоў, якія вы часцей за ўсё прамаўляеце», — сказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы падарунак, зазначыў: «Калі са слоў, то добра. Хоць партрэты ў свой адрас я вельмі дрэнна ўспрымаю. Але са слоў — гэта цікава. Няўжо я столькі нагаварыў…»

2
Чорны Война / Адказаць
10.04.2018 / 18:42
Пiджак, напэуна, са слова нахiлiць. Гальштук - жэстачайшэ. Вусы - папiцот.
1
17 / Адказаць
10.04.2018 / 18:44
Пра ротарную жатку ўключылі?
1
Transit / Адказаць
10.04.2018 / 19:09
З ягоных слоу можна стварыць хiба толькi 'Навiчка'.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру