10.04.2018 / 21:03

ЗША адпраўляюць да берагоў Сірыі іншы авіяносец 44

Фота: United States Navy.

Ударная група ВМС ЗША, якую ўзначальвае авіяносец USS Harry S. Truman, адправіцца 11 красавіка з порта Норфалк, штат Вірджынія, у Міжземнае мора для разгортвання на Блізкім Усходзе і ля берагоў Еўропы, паведамляе Star and Stripes.

У склад ударнай групы, акрамя авіяносца, увайшлі ракетны крэйсер USS Normandy і эскадраныя мінаносцы USS Arleigh Burke, USS Bulkeley, USS Forrest Sherman і USS Farragut. Пазней да групы далучацца яшчэ два мінаносцы USS Jason Dunham і USS The Sullivans. На караблях знаходзяцца 6,5 тысячы матросаў.

Эскадра заменіць ударную групу на чале з авіяносцам USS Theodore Roosevelt, якая на працягу чатырох месяцаў знаходзілася на Блізкім Усходзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў паездку на саміт Амерык у Перу для падрыхтоўкі адказу на меркаваную хімічную атаку ў Сірыі.

8
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
10.04.2018 / 21:11
Ку-у-у-у-у-у-зя , ра-ту-й!
11
адекват / Адказаць
10.04.2018 / 21:14
довыпендривались русские.
8
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
10.04.2018 / 21:15
Як там Аурора ? Няхай запрауляюць ! - ютавым -на ют, бакавым - на бак , швiштаць усiх на верх ! - 🚨🚨🚨🚨🚨
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру