10.04.2018 / 22:47

Украіна выпрабавала ракетны комплекс «Вольха», сцвярджае, што ён пераўзыходзіць расійскі «Смерч» ВІДЭА 17

У Адэскай вобласці Украіны пачаліся дзяржаўныя выпрабаванні ракетнага комплексу «Вольха». Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

«Дзякуючы намаганням усіх, хто працаваў над гэтым праектам, мы атрымалі магутную ракетную зброю, па ўсіх паказчыках лепшую, чым яе расійскі аналаг» Смерч»», — гаворыцца ў заяве Турчынава.

Паводле яго сцвярджэння, дзяржаўныя выпрабаванні «сталі фіналізацыяй маштабнага праекта ўкраінскіх навукоўцаў, канструктараў і работнікаў вытворчасці». Турчынаў падкрэсліў, што яны адбудуцца ў некалькі этапаў, падчас якіх усе тактыка-тэхнічныя характарыстыкі ракет будуць правярацца заказчыкам на адпаведнасць зададзеным параметрам. Ён растлумачыў, што ракеты будуць запускацца ў поўным баявым начынні. «Улічваючы кіравальнасць ракет, для кожнай з іх будуць вызначаныя асобныя мэты на рознай далёкасці», — дадаў ён.

Пазней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб тым, што Украіна пачала серыйны выпуск комплексу «Вольха».

9
Потомок Князя ВКЛ Ольгерда / Адказаць
10.04.2018 / 23:02
Как то совсем не горю желанием верить предателю Украины не защитившему ВС Крым тогда когда был таки ажно и.о.президента Украины и главкомом ВС...
Ну а Киев создаёт уже в Беларуси СП по выпуску самолётов! Украина - рулит!!!

39
Лекс / Адказаць
10.04.2018 / 23:05
Очередной РСЗО на стеройдах?

Увы, хотя он и превосходит Смерчи, но уступает Искандерам.

Сделать ракету летящую дальше уже не модно, сделать ее устойчивой к РЭБ и ПРО вот в чем задача. Ракеты Ольхи как и Полонеза на это не способны, а ракеты Искандера обладают существенным потенциалом в данной области.
8
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
10.04.2018 / 23:06
Слава Украiне !!! Малайчынкi !!! Як казау мой даунi знаемы : «Смерць украiнскага ВПК занадта фейкавы фейк »
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру