Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Курс наяўнага беларускага рубля адносна даляра і еўра працягвае зніжацца. Па стане на 9.10 ранку некаторыя банкі ў сталіцы купляюць еўра ўжо за 2,51, а даляр — за 2,03. 

Максімальны курс продажу даляра дасягае 2,07 рубля. Максімальны курс продажу еўра — 2,5570.

Зніжэнне курсу рубля звязана з падзеннем рубля расійскага. Афіцыйны курс апошняга знізіўся 10 красавіка да 62,37 за даляр, 76,85 за еўра.

1 студзеня курс даляра складаў 1,9727 беларускага, еўра — 2,3525.

Афіцыйны курс даляра на сёння — 2,0258, еўра — 2,4878. За ўчора даляр вырас на 5 капеек, а еўра — на 6,5 капейкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?