У першы тыдзень красавіка адбылася камандзіроўка беларускага консула, які працуе ў В'етнаме, у Тайланд, дзе ён у мэтах аказання консульска-прававой дапамогі наведаў грамадзянБеларусі, што былі затрыманыя і адбываюць там пакаранне, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«Падчас камандзіроўкі былі наведаны як грамадзяне, якія адбываюць пакаранне па абвінавачванні ў эканамічных злачынствах,

так і беларускія грамадзяне, затрыманыя ў лютым у Патаі па абвінавачванні ў незаконнай працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Тайланда», — распавялі ў прэс-службе.

Адбыліся таксама сустрэчы консула з кіраўніцтвам праваахоўных структур Тайланда, атрымана інфармацыя пра ўмовы ўтрымання беларускіх грамадзян, абмеркаваны варыянты далейшых дзеянняў, якія паспрыяюць іх хутчэйшаму вяртанню на радзіму, адзначаецца ў паведамленні.

***

Пра затрыманне Алекса Леслі і Насці Рыбкі і яшчэ 8 чалавек у курортнай Патаі стала вядома ў канцы лютага.

Яны планавалі правесці на тайландскім востраве Лан серыю урокаў, прысвечаных свабоднаму каханню. Ахвотных атрымаць незвычайны досвед набралася больш за 40 чалавек. Наведвальнікі плацілі за ўваход больш за 600 даляраў, паведамляюць расійскія СМІ

Алекс Леслі і Насця Рыбка знаходзяцца цяпер у адной з турмаў Тайланда.

10 красавіка стала вядома, што ім прад'явілі афіцыйнае абвінавачаньне. Гучыць яно так: «Прадастаўленне паслуг па задавальненні палавога жадання з дапамогай трэціх асоб, далучаных да прадастаўлення такіх паслуг з іх згоды, у складзе злачыннай групы». Зараз па гэтай справе ідзе дазнанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0