Сумленнае і справядлівае стаўленне да людзей — задача ўлады на ўсіх узроўнях, падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сёння на семінары «Рэгіянальныя кадры як стратэгічны рэзерв вертыкалі кіраўніка дзяржавы», паведамляе БелТА.

«Людзі павінны бачыць і дакладна разумець, што сумленнае, справядлівае стаўленне да людзей - вось якая задача стаіць сёння перад вамі і намі», — сказала Наталля Качанава.

Яна адзначыла, што беларускую ўладу нельга назваць карумпаванай. «Не. Гэта тыя людзі, якія адданыя сваёй краіне, адданыя той палітыцы, якая праводзіцца, - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. — А ў тым, што гэтая палітыка абсалютна правільная, я перакананая. Я бачу і разумею, наколькі сёння няпроста нашай краіне і ўнутры, і ў знешніх умовах выстаяць і захаваць незалежнасць і суверэнітэт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0