Малады чалавек пашкодзіў ўвечары 8 красавіка аўтамабіль, прыпаркаваны каля крамы на вул. Касманаўтаў, паведамілі «Мінск-Навіны» у Маскоўскім РУУС.

— Мінакі пачулі гукі удараў і ўбачылі, як хлопец б'е нагамі машыну. Відавочцы ўтрымлівалі маладога чалавека на месцы здарэння да прыбыцця міліцыі.

Незадоўга да гэтага ён пасварыўся з дзяўчынай, выпіў. Вяртаючыся дадому, захацеў яшчэ выпіць, аднак магазін быў ужо зачынены. Тады вырашыў спагнаць злосць на прыпаркаваным побач аўтамабілі, - распавяла афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС Вольга Міхаленя.

У крыві было знойдзена два праміле. Мужчыну — 34 гады, ён працуе кандытарам на сталічным прадпрыемстве і раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0