Выдае на тое, што бубначу «Жучкоў» Рынга Стару абрыдлі назаляньні шанавальнікаў ягонага таленту. У заяве, зробленай на сваёй афіцыйнай старонцы, Рынга Стар паведамляе, што лісты і рэчы, якія будуць дасланыя яму пасьля 20 кастрычніка, апынуцца ў сьметніку.

«Гэта сур’ёзнае пасланьне, — кажа ў сваім паведамленьні Рынга. — Міру і любові вам. Міру і любові. Я хачу папрасіць вас, калі ласка не дасылайце мне свае лісты пасьля 20 кастрычніка ні на адзін з маіх адрасоў, якія вы маеце. Я ня буду нікому адказваць. Я папярэджваю вас, мірна і палюбоўна, у мяне няма часу. Так што — бязь лёстак, дзякуй, і таксама бяз рэчаў, на якіх вы просіце мяне ставіць аўтограф. Анічога. І ўсё ж — міру і любові вам».

Фота - Reuters

Фота - Reuters

Адна з прычынаў такога ўчынку, пэўна, хаваецца ў тым, што Стару надакучыла бачыць рэчы з уласным аўтографам, якія прадаюцца на сайце eBay.

Цікава, што ў адной з частак амэрыканскага мультсэрыялу «Сям’я Сімпсанаў», маляванае ўвасабленьне Рынга Стару такі ўпадабала пісьмы ад сваіх прыхільнікаў, і ён нават адказвае на ліст галоўнай гераіні сэрыялу, хатняй гаспадыні Марч Сімпсан: «Людзі патрацілі свой час напісаць мне, і таму няхай у мяне возьме 20 гадоў, каб адпісаць усім ім, — мне ўсё адно!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?