Культура3636

На Лідчыне хочуць знесці трыумфальную арку Радзівілаў XVIII стагоддзя

«Калі знясуць арку, я страчу сэнс жыцця. Гэта наша спадчына. Руйнаваць яе — варварства, — звярнуўся ў рэдакцыю «ПВ» Віталь, жыхар Вялікага Сяла, што ў Лідскім раёне. — Нашу браму хочуць прыбраць, а на яе месцы пракласці дарогу».

Арка, пра якую ідзе размова, знаходзіцца на мяжы паміж вёскамі Вялікае Сяло і Жырмуны Лідскага раёна. Па словах Віталя, дарогу моцна разбілі, калі вывозілі гной, а цяпер хочуць пракласці новую. На месцы помніка архітэктуры.

У XVIII ст. Радзівілы гэта месца збіраліся зрабіць сваёй рэзідэнцыяй і пабудаваць тут палацавы комплекс. І першым, што яны ўзвялі, была трыумфальная арка. Яна атрымалася вельмі прыгожай, мела нават другі паверх, але ў савецкія часы яго разабралі.

З двух бакоў ад аркі Радзівілы пабудавалі флігелі - левы і правы. У іх размяшчаліся кухні, пякарні, бібліятэка, аранжарэя, капліца. Ад правага флігеля практычна нічога не засталося, а вось левы захаваўся нашмат лепш.

Цалкам архітэктурны комплекс Радзівілы так і не ўзвялі. Чаму? Загадка. Так і засталіся тут толькі арка і два флігелі. Апошнія ўладальнікі выехалі адсюль праз трыумфальную арку ў 1939 годзе — калі прыйшлі бальшавікі. Але звычайныя людзі ў флігелі сяліліся і пасля вайны, таксама тут была школа.

«Тут нават мая мама калісьці жыла, — з гонарам паказвае Віталь на левы флігель і працягвае: — Я жыву зусім побач, кожны дзень на браму гляджу. А калі яе знясуць, дом свой, напэўна, прадам… Я вельмі люблю сваю гісторыю!»

Старшыня Крупаўскага сельсавета Руслан Мельнік пракаментаваў сітуацыю так:

«Мы не супраць здабытку і гісторыі. Але сітуацыя такая: месяца паўтара таму павалілася частка аркі. На сённяшні дзень гэта збудаванне ўяўляе пагрозу для жыцця людзей. Такога ж меркавання і камісія па НС, якая аглядала арку. Ёсць таксама цяжкасці праезду ў гэтым месцы. Цэгла перыядычна падае на праезную частку. Да гэтага транспарт праходзіў пад аркай».

«Хай тады лепш яе абгародзяць, і руйнуецца яна паволі самастойна, ад часу. А дарогу можна і побач пракласці. Паглядзіце — месца хапае!», — парыруе Віталь.

У найбліжэйшы час у Лідскім райвыканкаме вырашаць, якім будзе далейшы лёс руін сядзібы Радзівілаў.

Адзначым, што гэты комплекс так і не быў унесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Яго не рамантавалі і раней — у савецкія часы.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа9

Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць