Кніга «Прыпадобніўшыся да насарога» беларускага мысляра, пісьменніка, журналіста Алеся Анціпенкі аднаўляе сэрыю «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», у 2012—2013 гадах у ёй выйшлі 10 кніг вядомых беларускіх інтэлектуалаў. На краўдфандынгавай платформе «Вулей» распачаўся праект па выданні кнігі.

Пра што кніга?

Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытаньні: што ёсьць мысьленьнем і ці ёсьць штосьці па-за яго межамі? што азначае «верыць»? што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?

Зьмест кнігі складаюць таксама пераклады клясычнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будысцкай Кхагавісана суты.

Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя «схаванага чалавека», альбо не заўсёды відавочных структур нашага існаваньня, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць зьмены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.

Кніга напісана яснай мовай. Аўтар пазьбягаў цьмяных развагаў і спэцыяльнай тэрміналёгіі, прасьвятляючы пры гэтым сутнасьць некаторых складаных філязофскіх і рэлігійных праблемаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0