11.04.2018 / 19:03

Алігарх Каламойскі хоча абмежаваць беларускія нафтапрадукты ва Украіне 13

Украінская кампанія «Укртатнафта», якая належыць украінскаму бізнэсоўцу Ігару Каламойскаму, патрабуе ад Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны абмежаваць прысутнасьць беларускіх нафтапрадуктаў, піша «Радыё Свабода».

У адмысловай заяве з гэтай нагоды, кампанія «Укртатнафта» спасылаецца на Энэргетычную стратэгію Ўкраіны, згодна зь якой ня менш за 50 адсоткаў патрэбаў унутранага рынку ў нафтапрадуктах экалягічнай клясы, не ніжэйшай за Euro 5, мае складаць паліва ўкраінскай вытворчасьці. Пры гэтым беларускія нафтапрадукты разглядаюцца ў адным шэрагу з расейскімі і абмежаваньні на іх пастаўкі прапануюцца пад лёзунгам «забесьпячэньня энэрганезалежнасьці ад Расеі».

Паводле кампаніі «Укртатнафта», якая ўваходзіць у склад групы «Прыват» Ігара Каламойскага, імклівы рост імпарту нафтапрадуктаў за апошнія 12 гадоў выклікаў спыненьне дзейнасьці большасьці ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

25
Таити / Адказаць
11.04.2018 / 19:28
Вось так браты назаўжды)))) хто там майткі такія нося?!..
23
Справедливый / Адказаць
11.04.2018 / 19:31
Ну что, слава Украине?
5
Нонстоп / Адказаць
11.04.2018 / 19:49
Чакаем у адказ вылупленых вочак, аповедаў пра акопы, у якіх разам гнілі, ды адключэньня трансляцыі ўкраінскага ТБ-каналу па Беларусі (які так і не ўключылі, няглядзячы на абяцанкі).
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру