У сталічным  TNT Rock Club сёння ўзнагародзілі пераможцаў 10-й штогадовай прэміі паводле партала Experty.by.

У журы гэтага году 17 беларускіх журналістаў і блогераў, а таксама 5 замежных крытыкаў — прадстаўнікоў медыя-рэсурсаў краін, з якімі мяжуе Беларусь: Аляксей Горбаш (The Flow, Расія), Максім Сярдзюк (Muzmapa, Украіна), Ян Блашчак (Polityka, Польшча), Ілмарс Шлапіньш (Satori, Латвія), Эмілія Вісацкайтэ (15min, Літва).

Пераможцы:

«Найлепшы дэбютны альбом»: Ulyanica «Вясна»

«Найлепшы поп-альбом»: ЛСП «Tragic City»

«Найлепшы электронны альбом»: Аня Жданава «Appetiizer»

«Найлепшы рок-альбом»: Tonqixod «Колер, якога няма»

«Найлепшы фолк-альбом»: Ulyanica «Вясна»

«Найлепшы беларускамоўны гурт»: Tonqixod.

Галоўная намінацыя — «Найлепшы альбом года». Тут перамога ў Tonqixod «Колер, якога няма»

У мінулыя гады ўзнагароду «Найлепшы альбом года» выйгравалі «Петля пристрастия» (2017), Shuma (2016), Port Mone (2015), Pukstband (2014).

Гурт Tonqixod. Фота — Аліса Ахрамовіч.

Гурт Tonqixod. Фота — Аліса Ахрамовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0