11.04.2018 / 22:14

Турчынаў: Лукашэнка паабяцаў, што калі праз Беларусь будуць нападаць расійскія войскі, ён папярэдзіць Украіну за суткі 49

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў у інтэрв'ю выданню «Гордон» распавёў падрабязнасці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў канцы сакавіка 2014 года.

Турчынаў распавёў пра тое, як у тыя дні расійскі бок свядома правакаваў украінцаў. Кожны дзень былі паведамленні аб актыўнай падрыхтоўцы да ўварвання шматтысячнай групоўкі расійскіх войскаў у непасрэднай блізкасці да ўкраінскай мяжы.

Усе баяздольныя часткі Турчынаў даў каманду перакінуць з захаду краіны на поўнач і ўсход для стварэння там абаронных рубяжоў.

Каб скараціць колькасць магчымых напрамкаў ўдару, Турчынаў сустрэўся з Лукашэнкам у сакавіку 2014 года.

«Ён паабяцаў, што з тэрыторыі яго краіны рускія нас атакаваць не будуць. Але калі мы развітваліся, ён сказаў: «Але ў крайнім выпадку я папярэджу за суткі…» Я быў удзячны і за гэта»,

— паведаміў Турчынаў.

18
Бурык / Адказаць
11.04.2018 / 22:20
Они не будут нападать на Украину через Беларусь. Зачем лишний шум?
37
Член ЛДПБ / Адказаць
11.04.2018 / 22:23
Это все ложь и провокация!
3
Павел Ас / Адказаць
11.04.2018 / 22:25
Лукашэнка аб'ектыўна разумее што сярод наша арміі ВЕЛЬМІ ШМАТ ЗДРАДНІКАЎ :( Якія на задніх лапках пабягуць да Воўкі калі той свісне :( Навошта ўвогуле нам утрымліваць такую армію?????
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру