Звольненыя начальнікі ключавых дэпартаментаў у Мінтрансе, Мінэканомікі і Мінфіне. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада № 263 ад 6 красавіка, піша Tut.by.

Сяргей Сушко звольнены з пасады дырэктара дэпартамента па каштоўных паперах Мінфіна па патрабаванні работніка. Згодна з арт. 41 ПК, тэрміновы працоўны дагавор падлягае скасаванню ў выпадку хваробы работніка, iншых уважлiвых прычынаў, якія перашкаджаюць выкананню работы па працоўнай дамове, а таксама ў выпадку парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы.

Сушко ўзначаліў дэпартамент па каштоўных паперах у лютым 2012 года. У 2005—2010 гадах ён быў намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Затым яшчэ два гады працаваў у «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Уладзімір Косцін пазбавіўся пасады дырэктара дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый за несумяшчальны са знаходжаннем на дзяржслужбе ўчынак.

20 сакавіка аператыўнікі КДБ затрымалі яго з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў 3500 долараў. Кіраўніку дэпартамента авіяцыі Мінтранса прад'явілі абвінавачванне і ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо ў буйным памеры).

Пётр Арушаньянц пакінуў пасаду дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі па пагадненні бакоў. Ён стаў «галоўным па прадпрымальніках» 3 сакавіка 2016 года. Але толькі на перыяд знаходжання дырэктара дэпартамента Ірыны Бабачонак у дэкрэтным адпачынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0