12.04.2018 / 12:15

Беларусь узнялася на 79-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Футбольная зборная Беларусі ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) займае 79-е месца. У сакавіцкім спісе беларусы былі на 93-й пазіцыі

Каманда ўзнялася на 14 прыступак дзякуючы двум выязным перамогам у таварыскіх гульнях над зборнымі Азербайджана - 1:0 і Славеніі - 2:0. Цяпер у Беларусі 410 балаў.

Першая дзясятка красавіцкага рэйтынгу ФІФА:

1. Германія - 1533 балаў
2. Бразілія - 1384
3. Бельгія - 1346
4. Партугалія - 1306
5. Аргенціна - 1254
6. Швейцарыя - 1179,
7. Францыя - 1166
8. Іспанія - 1162
9. Чылі - 1146
10. Польшча - 1118.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру