Тэлефонныя перамовы паміж прэзідэнтамі Расіі і ЗША Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам з нагоды магчымых удараў па Сірыі не запланаваны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
На пытанне, ці збіраецца прэзідэнт Расіі кантактаваць са сваім амерыканскім калегам на фоне абвешчанай падрыхтоўкі удараў ЗША і іх саюзнікаў па Сірыі, Пяскоў адказаў, што прамых кантактаў не запланавана.
«Размовы з прэзідэнтам ЗША ў графіку няма. Гэтая тэма не ўзнімалася паміж Масквой і Вашынгтонам, не ініцыявалася ні кім. Вы ведаеце, што Расія сочыць за адпаведнымі заявамі з Вашынгтона. Мы па-ранейшаму лічым вельмі неабходным пазбягаць крокаў, здольных прывесці да росту напружанасці ў Сірыі», — сказаў Пяскоў.