Спявачка Мэрая Кэры ўпершыню публічна прызналася, што ўжо 17 гадоў змагаецца з біпалярным расстройства.
Яна распавяла выданню People, што гэта захворванне дыягнаставалі ў 2001 годзе пасля нервовага зрыву, праз які яна трапіла ў бальніцу.
Спявачка, якая прадала 200 млн дыскаў ва ўсім свеце, паведаміла, што толькі нядаўна звярнулася па дапамогу да медыкаў.
Паводле яе слоў, апошнія некалькі гадоў былі вельмі складанымі, яе псіхічнае здароўе пагаршалася і спявачка вырашыла звярнуцца да медыкаў.
«Я папрасіла пра лячэнне і мне яго далі. Акружыла сябе пазітыўнымі людзьмі і я вярнулася да занятку тым, што люблю — пісаць песні і ствараць музыку», — кажа Мэрая Кэры.
Яна прызналася, што пакутавала ад дэпрэсій і бяссоніцы, а таму зараз праходзіць тэрапію і прымае лекі ад біпалярнага расстройства.
Біпалярны разлад (расстройства) — гэта псіхічнае захворванне, якое характарызуецца раптоўнымі зменамі настрою — ад вар'яцка-радаснага да дэпрэсіўна-прыгнечанага.