Кіраўнік нямецкага ўрада Ангела Меркель заявіла, што бундэсвер не будзе ўдзельнічаць у ваеннай аперацыі супраць рэжыму Башара Асада ў Сірыі.
Пра гэта яна сказала ў Берліне падчас візіту прэм'ер-міністра Даніі Ларса Леке Расмусэна ў чацвер, 12 красавіка, перадае Sueddeutsche Zeitung.
У той жа час Меркель адзначыла, што ёсць шмат доказаў таго, што Асад ужывае ў Сірыі атрутныя рэчывы, і Нямеччына будзе рабіць усё каб «сігналізаваць аб непрымальнасці выкарыстання хімічнай зброі».
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»