Ледавіковы купал выспы Дэвон. Фота: Anja Rutishauser

Ледавіковы купал выспы Дэвон. Фота: Anja Rutishauser

Азёры на глыбіні ад 550 да 750 метраў пад паверхняй ледавіковага купалу выспы Дэвон (Канада) навукоўцы выявілі з дапамогай радыёлакацыйных установак, сігнал ад якіх па-рознаму адлюстроўваецца ад розных паверхняў. Плошчы выяўленых азёраў — прыкладна пяць і восем квадратных кіламетраў адпаведна.

«У гэтай частцы ледавіковага купалу выспы Дэвон лёд прамярзае да зямлі, так што мы і не чакалі знайсці вады, — распавяла адна з аўтараў працы, аспірант Альбертскага ўніверсітэта Аньян Рутышаўзер. — Мы бачылі, што радыёлакацыйныя сігналы казалі аб прысутнасці вады, але думалі, што вада не можа захоўвацца пад гэтым ледніком, дзе тэмпература складае ніжэй за -10°C».

Вада ў азёрах застаецца вадкай пры адмоўных тэмпературах праз тое, што ўтрымлівае вельмі шмат соляў — у чатыры-пяць разоў больш, чым звычайная марская. Незвычайныя ўмовы цікавыя навукоўцам тым, што яны даволі падобныя да ўмоваў на пакрытых лёдам спадарожніках планет Сонечнай сістэмы, напрыклад, спадарожніка Юпітэра Еўропы. Акрамя таго, у азёрах могуць жыць мікраарганізмы, ізаляваныя ад астатняга свету на працягу дзясяткаў тысяч гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?