Кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па абароне Уладзімір Шаманаў пацвердзіў вывад караблёў з порта расійскай базы ВМФ ў Тартусе.

«Звычайная практыка. Пры ўзнікненні магчымасці пагрозы нападу караблі, якія кампактна знаходзяцца ля прычалаў, выходзяць у зону блізкага манеўравання для таго, каб адным боепрыпасам не было знішчана больш за адно судна», — сказаў Шаманаў.

Кіраўнік камітэта дадаў, што караблі «пераразмяркоўваюцца, тым самым павышаючы сваю жывучасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0