Увагу экіпажа ДАІ ў Гомелі прыцягнуў аўтамабіль «Аўдзі», які ехаў насустрач на вельмі вялікай хуткасці, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Пачаўся пераслед. На патрабаванні аб спыненні кіроўца не рэагаваў і працягваў рух. Пры гэтым яго хуткасць была не менш за 120 км/г.

У гэты ж час другі экіпаж, які знаходзіўся паблізу, падключыўся да пераследу.

Кіроўца «Аўдзі» урэзаўся ў краму, пасля гэтага выбег з аўтамабіля і схаваўся за ёй. Інспектар ДПС пабег следам, але за крамай не ўбачыў уцекача.

У гэты час адзін з жыхароў дома, побач з якім адбывалася пагоня, выйшаў на кухню і пачуў шум на вуліцы. У акенца ён убачыў, што за краму забягае мужчына і хаваецца ў кантэйнеры для смецця. Пасля пад'ехала карэта ДАІ. Па нумары 102 мужчына паведаміў аб сваім назіранні, і інфармацыю неадкладна перадалі супрацоўнікам ДАІ.

У адным з трох кантэйнераў супрацоўнікі і выявілі парушальніка.

Ім быў 26-гадовы жыхар Ельскага раёна, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. На яго было складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0